BE RU EN

Букмекеры робяць стаўкі на БАТЭ

  • 5.08.2014, 15:15

На думку букмекераў, барысаўская каманда з'яўляецца фаварытам матчу ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Нягледзячы на мінімальную паразу ў гасцявым паядынку (0:1), БАТЭ, на думку букмекераў, з'яўляецца фаварытам матчу ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў з "Дэбрэцэнам".

Кантора William Hill дае каэфіцыент на перамогу барысаўцаў - 1,67, на нічыю - 3.50, а на поспех гасцей - 4.20. Прыкладна гэтак жа ацэньвае шанцы каманд і Bwin: перамога БАТЭ - 1.65, нічыя - 3.50, вікторыя Дэбрэцэна - 5.50, піша "Прессбол".

Нагадаем, матч пройдзе сёння, у аўторак, на "Барысаў-Арэне". Пачатак а 20.30. Усе квіткі на паядынак былі прададзеныя да панядзелка.

Апошнія навіны