BE RU EN

Беспілотнікі РФ пяць разоў за дзень парушылі мяжу Украіны

  • 5.08.2014, 14:35

Факты правядзення паветранай разведкі з выкарыстаннем беспілотных самалётаў выяўлены на участках Данецкай і Херсонскай абласцей.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер інфацэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша Лiга.нет.

"Учора было зафіксавана пяць выпадкаў парушэння паветранай прасторы расейскімі беспілотнікамі ў раёнах памежнай службы "Марыупаль", уздоўж адміністрацыйнай мяжы Херсонскай вобласці і АР Крым, над тэрытарыяльнымі водамі Украіны ў раёне сяла Сядова, недалёка ад акваторыі порта Марыупаль і над былым вайсковым аэрадромам у горадзе Болград Адэскай вобласці", - сказаў ён.

Раней паведамлялася, што ў памежных з Украінай раёнах Расеі выяўленыя новыя падраздзяленні Узброеных сіл РФ.

Апошнія навіны