BE RU EN

Жодзінскія праваабаронцы пратэстуюць супраць забароны пікетаў

  • 5.08.2014, 12:40

Праваабаронцы правялі акцыю за свабоду мірных сходаў замест забароненага ўладамі мерапрыемства.

Заяўлены пікет быў забаронены ўладамі, хоць заяўнікі дагэтуль і не атрымалі ніякага дакумэнтальнага адказу з выканкаму. Пры гэтым, са слоў кіраўніцы ідэалагічнага аддзела Ірыны Карповіч у тэлефоннай размове, адмова была высланая праваабаронцам яшчэ 28 ліпеня лістом з паведамленнем, інфармуюць сайт charter97.org арганізатары пікету.

Тым не менш, атрымаўшы інфармацыю аб забароне акцыі, праваабаронцы вымушана скасавалі заяўлены пікет у падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў, а таксама супраць расейскай вайсковай агрэсіі ва Украіне. Гэтага дня яны выйшлі на вуліцы горада ў футболках «Маю права на мірныя сходы!». Так яны цэлы дзень размаўлялі з мінакамі, каталіся на роварах і дзяліліся інфармацыяй.

Нагадаем, што 3 гады таму гэтага дня быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які выйшаў на волю паводле амністыі і цяпер знаходзіцца на волі. Пасля гэтага арышту міжнародная супольнасць абвясціла дату 4 жніўня міжнародным днём салідарнасці з палітвязнямі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Апошнія навіны