BE RU EN

Парковак каля зон адпачынку ў Менску стане больш

  • 5.08.2014, 12:24

Заўважаць гэта жыхары сталіцы толькі ў наступным сезоне.

Вельмі часта навіны пра якія-небудзь гарадскія святы суправаджае парада ад ДАІ не разлічваць на тое, што знойдзецца месца на паркоўцы побач з месцам правядзення мерапрыемства. Ды і проста летам у выходныя дні інспектарам даводзіцца абмяжоўваць уезд на стаянкі каля сталічных паркаў - не стае месцаў для ўсіх ахвотных паставіць аўтамабіль, піша «Інтэрфакс».

Абмяжоўваць, рэкамендаваць ездзіць на грамадскім транспарце і роварах - калі і частка развязання праблемы, то вельмі невялікая. І ўжо бліжэйшым часам адбудзецца тое, што, на думку многіх аўтамабілістаў, павінна было здарыцца даўно. На нарадзе ў гарвыканкаме Менска старшыня Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў даручыў вызначыць пляцоўкі каля сталічных зон адпачынку, дзе можна будзе арганізаваць дадатковыя месцы для паркоўкі.

Свае прапановы задзейнічаныя ў абслугоўванні менскіх паркаў і ў фінансаванні гарадскіх праектаў арганізацыі павінны будуць унесці да 1 кастрычніка. А да лета 2015-га новыя стаянкі ўжо павінны функцыянаваць. Іншымі словамі, ацаніць пазітыўныя змены ў інфраструктуры горада жыхары і госці Менска змогуць ацаніць ужо ў наступным сезоне.

Апошнія навіны