BE RU EN

Праз санкцыі ў Расеі збанкрутаваў чарговы тураператар

  • 5.08.2014, 10:43

Тураператар «ІнтАэр» абвясціў аб прыпыненні сваёй дзейнасці.

Як гаворыцца ў заяве кампаніі, банкруцтва звязанае з імклівым падзеннем попыту і пакупніцкай здольнасці ў сувязі з ростам курсу валют і негатыўнай палітычнай сітуацыяй у Расеі.

За апошнія некалькі тыдняў сваю працу спынілі адразу некалькі вядучых гульцоў турыстычнага рынку Расеі. У прыватнасці, «Лабірынт» прыпыніў сваю працу 2 жніўня. У ліку прычын кампанія паказала рост курсу валют, негатыўную палітычную і эканамічную сітуацыю ў Расеі, а таксама рэкамендацыі на забарону выезду за мяжу для супрацоўнікаў унутраных службаў. Блізу 27 тысяч кліентаў турфірмы цяпер знаходзяцца за мяжой і маюць патрэбу ў эвакуацыі.

«Нява» абвясціла аб прыпыненні дзейнасці 16 ліпеня ў сувязі з немагчымасцю выканання абавязанняў перад кліентамі. Фірма была застрахаваная на 454 мільёны рублёў у страхавой кампаніі «Узыходжанне», кіраўніцтва якой знаходзіцца ў вышуку.

Сваю дзейнасць згарнулі таксама маскоўская «Ружа вятроў Свет» і пецярбургскі тураператар «Экспа-тур». Акрамя таго, стала вядома аб праблемах у «Ідэал-туры».

Апошнія навіны