BE RU EN

Рух фур абмяжуюць праз спёку

  • 5.08.2014, 9:46

Транспартная інспекцыя ва ўмовах гарачага надвор'я ўзмацніла кантроль за рэжымам руху вялікагрузных аўтамабіляў.

Часовыя абмежаванні руху «цяжкавагавікоў» на аўтамагістралях краіны будуць дзейнічаць да 31 жніўня. Як паведамілі «Мінск-Навіны» ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, у гэты перыяд удзень пры тэмпературы паветра вышэй за +25°С аўто з нагрузкай на вось больш за 6 т змогуць перамяшчацца толькі ўначы.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе таксама адмовіцца ад паездак на далёкія адлегласці, калі аўто не абсталяванае кандыцыянерам.

Апошнія навіны