BE RU EN

Пад Менскам спыняць будаўніцтва лецішчаў

  • 5.08.2014, 9:02

З 2015 года ўводзіцца забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Менска новых садаводчых таварыстваў і садовых кааператываў.

Адпаведная норма прадугледжана ўказам № 387 "Аб унясенні дадаткаў і змен ва Указ Лукашэнкі ад 27 снежня 2007 года № 667", які ён падпісаў 4 жніўня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе правадыра.

"Указам з 1 студзеня 2015 года ўводзіцца забарона на ўчыненне ўгод з зямельнымі дзялянкамі, дадзенымі ў прыгараднай зоне Менска і абласных цэнтраў для вядзення калектыўнага садаводства, і з размешчанымі на іх аб'ектамі нерухомасці да заканчэння пяці гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення правоў на такія зямельныя дзялянкі , а таксама забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Менска новых садаводчых таварыстваў, садовых кааператываў", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2015 года вольныя зямельныя надзелы ў садаводчых таварыствах ў прыгараднай зоне Менска будуць давацца выключна ў выніку аўкцыёнаў.

Апошнія навіны