Ігар Быкаў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржкамвайскпрама
- 4.08.2014, 21:28
Лукашэнка 4 жніўня падпісаў шэраг кадравых указаў.
Уладзімір Сулімаў вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта. Ён будзе адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з вайсковай службы ў запас праз узрост з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
Ігар Быкаў, які да гэтага часу займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржкамвайскпрама, прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржкамвайскпрама.
Генерал-маёр Ігар Лаўрыненка вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл і будзе залічаны ў распараджэнне міністра абароны.