BE RU EN

Ірак дасць вайсковую дапамогу курдам

  • 4.08.2014, 18:48

Прэм'ер-міністр Ірака Нуры Малікі загадаў ВПС падтрымаць курдскія вайсковыя фарміраванні.

Атрады «пешмерга» супрацьстаяць суніцкім баевікам на поўначы краіны, паведамляе BBC.

У суботу групоўка «Ісламская дзяржава» (раней вядомая як «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта») захапіла курдскі горад Зумар і два бліжэйшых нафтавых радовішчы. У нядзелю ісламісты ўзялі пад кантроль горад Сінджар побач з Сірыяй.

Баевікі захапілі большую частку паўночнага Ірака ў чэрвені.

«Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі аддаў загад кіраўніцтву ВПС даць паветраную дапамогу сілам «пешмерга», - заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік арміі Ірака Касым Ата.

Раней курдскія ўлады паведамлялі аб тым, што плануюць контрнаступленне.

Апошнія навіны