BE RU EN

«Ласы кавалак» у цэнтры Менска - нікому не патрэбны

  • 4.08.2014, 17:44

Беларускія ўлады не могуць знайсці інвестараў для рэалізацыі чарговага буйнога будаўнічага праекта.

Гаворка ідзе аб вынасе з цэнтра Менска вытворчых памяшканняў ААТ «Гарызонт» і тралейбуснага дэпо ў межах вуліц Чырвоная, Машэрава, Куйбышава і Кісялёва, піша АФН.

"Што мы там будзем будаваць, што цяпер там знаходзіцца і адбываецца з гэтымі будынкамі, і на якіх умовах мы будзем прыцягваць інвестара?" - пацікавіўся сёння Лукашэнка, выклікаўшы да сябе з дакладам першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку, кіраўніка Дзяржкантролю РБ Аляксандра Якабсона, кіраўніка Менгарвыканкама Мікалая Ладуцьку і гендырэктара «Гарызонта» Юрыя Прадко.

Заявіўшы, што гэтая тэрыторыя з'яўляецца вельмі выгадным месцам і прынадным кавалкам для кожнага інвестара, беларускі правадыр адзначыў, што калі гаворка ідзе толькі аб будаўніцтве яшчэ аднаго гатэлю або дадатковых офісных памяшканняў, то асаблівай патрэбы ў такім праекце няма.

Паводле вынікаў нарады Лукашэнка запатрабаваў дапрацаваць канцэпцыю праекта, рэалізацыяй якога даручана заняцца Менгарвыканкаму з прыцягненнем аднаго або некалькіх беларускіх банкаў.

Прынадны кавалак у цэнтры сталіцы сінявокай выявіўся нікому не патрэбным насуперак развагам Лукашэнкі.

Апошнія навіны