BE RU EN

Андрэй Парубій сышоў у адстаўку

  • 4.08.2014, 17:45

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій падаў у адстаўку.

Пра гэта паведамляе выданне Insider са спасылкай на крыніцу.

"Заява напісаная яшчэ 25 ліпеня. Прычынай сталі разыходжанні ў пазіцыях прэзідэнта і сакратара РНБА, у прыватнасці, што да інфармацыйнай палітыкі", - адзначыў ён.

Паводле ягоных слоў, Пётр Парашэнка яшчэ не падпісаў заяву, таму што не вызначыўся, хто стане пераемнікам.

Адным з кандыдатаў называюць цяперашняга кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанку, але той не згаджаецца пакідаць займаную пасаду. "А прызначэнне без згоды можа выклікаць канфлікт з Клічко", - сказаў суразмоўца выдання.

Яшчэ адным кандыдатам з'яўляецца Юрый Стэць.

Нагадаем, Андрэй Парубій быў прызначаны сакратаром РНБА ў лютым 2014 года.

Апошнія навіны