BE RU EN

Украінскія вайскоўцы пасля бою адступілі на тэрыторыю РФ

  • 4.08.2014, 16:56

Частка байцоў 72 брыгады, што засланяла дзялянку мяжы ў раёне Краснапартызанска, вымушана адступіла на расейскую тэрыторыю.

Пра гэта падчас брыфінгу ў панядзелак заявіў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, піша "Украінская праўда".

Ён нагадаў, што вайскоўцы адной з брыгад апынуліся на тэрыторыі РФ вымушана з прычыны таго, што брыгада падзялілася, калі пакідала пазіцыі. "Ніякага прытулку ў Расеі яны не прасілі. Мы цяпер трымаем з імі сувязь праз дыпламатычныя каналы. Яны хочуць вярнуцца на Радзіму", - сказаў Лысенка.

Ён нагадаў, што дакладная колькасць украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца цяпер на тэрыторыі РФ, дагэтуль удакладняецца. "Там ёсць вайскоўцы і памежнікі", - адзначыў ён.

Са слоў Лысенкі, першачарговай задачай было захаванне жыццяў жаўнераў, "і гэтая задача выкананая". На пытанне аб тым, ці пакінулі вайскоўцы сваю тэхніку падчас адступлення, Лысенка адказаў: "Наколькі я ведаю, падчас правядзення аперацыі там не засталося ніводнай спраўнай адзінкі тэхнікі".

Раней прэс-афіцэр АТА Аляксей Дмітрашкоўскі паведаміў, што частка байцоў 72 брыгады, што прыкрывалі дзялянку мяжы ў раёне Краснапартызанска, прарваліся з атачэння, іншая частка вымушана адступіла на расейскую тэрыторыю.

"На працягу амаль чатырох гадзін тэрыторыю, на якой асталявалася 72 брыгада, абстрэльвалі вельмі магутным і шчыльным артылерыйскім агнём. Агонь вёўся з установак Град, артылерыі, танкаў і мінамётаў", - паведаміў Дмітрашкоўскі.

Апошнія навіны