BE RU EN

Амбасада Італіі ў Менску будзе высылаць пашпарты на дом

  • 4.08.2014, 16:22

Новая паслуга спросціць працэдуру атрымання італійскай візы.

З мэтай спрашчэння працэдуры падачы дакументаў на візу пасольства Італіі ў Менску абвясціла аб новай паслузе. Цяпер кожны ахвотны можа атрымаць свой пашпарт з гатовай візай цягам некалькіх дзён поштай.

«Калі заяўнік прыходзіць у пасольства для падачы дакументаў на візу, ён можа дадаткова запоўніць яшчэ адзін спецыяльны бланк пад кіраўніцтвам нашага ўпаўнаважанага службоўца. У бланк ён запісвае свой адрас - і на наступны дзень яго пашпарт з візай адпраўляецца яму дадому. Час дастаўкі па Беларусі займае 3-4 дні», - расказала журналісту сайта charter97.org прэс-сакратарка амбасады Італіі ў Менску Ірына Сіверцава.

Паслуга каштуе 100.000 беларускіх рублёў, гэта кошт адной адпраўкі, незалежна ад колькасці пашпартоў. На думку супрацоўнікаў пасольства, гэтая працэдура зэканоміць час падарожнікаў.

Апошнія навіны