BE RU EN

Каталікі Гародні адзначылі 350-годдзе цудатворнага абраза

  • 4.08.2014, 16:02

У мінулыя выходныя каталікі Гародні адзначылі 350-годдзе іконы Кангрэгацкай Божай Маці.

З гэтай нагоды ў Фарным касцёле адбылася святая імша, якую ўзначаліў біскуп Гародзенскі Аляксандр Кашкевіч. Вернікі правялі ў храме начную імшу. У нядзелю ад Пабрыгіцкага да Фарнага касцёла прайшла ўрачыстая працэсія з копіяй цудатворнага абраза. Адбылася яшчэ адная імша, якую ўзначаліў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, піша БелаПАН.

Абраз Кангрэгацкай Божай Маці быў ўсталяваны ў 1705 годзе ў студэнцкай капліцы новазбудаванага Фарнага касцёла, дзе знаходзіцца па гэты дзень. 28 жніўня 2005 года з дазволу папы рымскага Яна Паўла II абраз быў каранаваны.

Фото Александра Саенко, БелаПАН.
Фото Александра Саенко, БелаПАН.
Фото Александра Саенко, БелаПАН.

Апошнія навіны