BE RU EN

Фотафакт: Батальён «Азоў» уваходзіць у Данецк

  • 4.08.2014, 15:50

Байцы дабравольніцкага батальёна «Азоў» увайшлі ў захоплены тэрарыстамі абласны цэнтр.

Пра гэта паведаміў камандзір падраздзялення Ігар Масійчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Паводле ягоных слоў, байцы батальёнаў «Азоў» і «Шахцёрск» пачалі вызваленне горада.

Інфармацыю пацвердзіў яшчэ адзін баец Нацгвардыі. «Мы ўвайшлі ў Данецк», напісаў ён.

Нагадаем, пачынаючы з красавіка 2014 года абласны цэнтр заняты расейскімі дыверсантамі і 12 траўня абвешчаны сталіцай «Данецкай народнай рэспублікі». У пачатку жніўня ўкраінскія сілавікі ўзялі горад у кола і прыступілі да яго вызвалення.

Апошнія навіны