Каля амбасады Беларусі ў Кіеве выставілі пудзіла Лукашэнкі
- 4.08.2014, 15:06
Потым яму адсеклі галаву.
Каля амбасады ў Кіеве сабраўся мітынг у падтрымку палітвязняў Беларусі.
Удзельнікі акцыі салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі трымалі бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя сцягі, плакаты ў падтрымку беларускіх палітвязняў і шчыты з надпісам «Самаабарона плошчы», перадае «Радыё Свабода».
Праз некаторы час да мітынгу далучылася пудзіла Лукашэнкі, якому пасля ссеклі галаву.