BE RU EN

Чатыры гелікоптэры ВПС РФ парушылі мяжу Украіны

  • 4.08.2014, 14:23

Авіяцыя і беспілотныя лятальныя апараты Узброеных сіл РФ парушаюць паветраную прастору Украіны.

Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба.

Раніцай 3 жніўня, пад 9 гадзін, памежны нарад зафіксаваў залёт да 2 кіламетраў углыб тэрыторыі Украіны і вяртанне беспілотнага лятальнага апарата на кірунку населены пункт Наварускі (РФ) - населены пункт Залатароўка (Украіна). Памежнікі абстралялі выяўлены беспілотнік са стралковай зброі.

У той жа дзень, апоўдні ў тым жа кірунку дзяржаўную мяжу перасеклі два гелікоптэры Мі-24, якія заляцелі на тэрыторыю Украіны на 1 кіламетр і вярнуліся ў Расею.

Акрамя таго, а 00:35 памежным нарадам на кірунку населены пункт Дзеркул (РФ) - населены пункт Герасімаўка (Украіна) таксама былі знойдзеныя 2 гелікоптэры Мі-24, якія заляцелі на тэрыторыю Украіны да 2 кіламетраў і а 12.40 вярнуліся ў РФ.

Фота з архіву

Апошнія навіны