BE RU EN

Алег Газманаў прапанаваў перайменаваць Санкт-Пецярбург у Петраград

  • 4.08.2014, 11:04

На думку спевака, цяперашнюю назву горада «немагчыма вымавіць».

Пра гэта народны артыст Расеі заявіў у эфіры «Расейскай службы навін».

«Назву Санкт-Пецярбург немагчыма прамаўляць - гэта не нашая мова, не нашае вымаўленне. Лепш гучыць слова Петраград - прыгожа, коратка. Ленінград - таксама нядрэнна, але тут спрэчныя моманты, звязаныя з Леніным. Калі нацыя падзеленая прыняццем або непрыманнем чаго-небудзь, навошта правакаваць? Думаю, што Петраград нікога б не пакрыўдзіў», - заявіў Алег Газманаў.

На думку выканаўцы, кароткія назвы гарадоў, прывязаныя да мясцовасці, напрыклад, Самара, Саратаў, Масква - «выдатна гучаць», а вось родны горад Газманава Калінінград ўсе называюць Кёніг.

Апошнія навіны