У Сімферопалі пуціністку выгналі з тралейбуса
- 4.08.2014, 10:23
У Сімферопалі жанчыну, якая заўзята абараняла прэзідэнта Расеі, выгналі з тралейбуса.
Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» распавяла сведка Вольга Бялецкая.
«Еду сёння ў тралейбусе. Адная бабка побач пачынае: «Вось, калі гэты Патрашэнка сунімецца! Ну нічога, гэтых фашыстаў-карнікаў хутка там усіх супакояць». І паварочваецца да жанчыне гадоў 50-ці, якая сядзіць побач, за падтрымкай. Думаю: «Вось блін, цяпер пачнецца дыскусія!» І тут тая жанчына адказвае: «Украінскае войска не зламаюць, яны пасля Данбаса і сюды прыйдуць». Я ў лёгкім шоку чакаю што ж будзе далей. І вось які дыялог быў:
-Не асмеляцца! Аксёнаў сказаў, што мы можам спаць спакойна, што ў нас самае моцнае войска.
-Прыйдуць-прыйдуць, вось убачыце.
-Нас Пуцін абароніць!
-Не згадвайце пры мне гэтага карліка, калі ласка, і так моташна.
-Карліка?! Вось я б табе па чарапку надавала. Што ж гэта робіцца!
Гэтая бабуля ўжо звяртаецца за падтрымкай да іншых пасажыраў. І тут людзі пачалі ёй казаць, што яны пра яе Пуціна і пра тэрарыстаў думаюць, і хто зброю шле на Данбас, і хто каго забівае.
На прыпынку гэтая бабуля вылецела з тралейбуса з крыкамі: «Бандыты! Сволачы! Пуцін з вамі яшчэ разбярэцца!» і далей у тым жа духу.
Шчыра, аж настрой узняўся пасля гэтага. Вось якія людзі ў нас у Сімферопалі жывуць!» - напісала яна.