BE RU EN

Амерыканскі каскадзёр зняў на відэа эпічны скачок са шматпавярховіка

  • 4.08.2014, 9:24

Прафесійны каскадзёр Этан Свэнсан прадэманстраваў чарговую незвычайную штуку.

Ён здзейсніў скачок на пакручасты дах з лёгкім хуткасным слізгаценнем уніз і прызямленнем на шрубавыя сходы, піша NEWSru.com.

Скачок з даху дзесьці ў Чыкага выглядае вельмі складаным, і, мяркуючы з відэа, Этан Свэнсан хвалюецца і сур'ёзна да яго рыхтуецца. Ён перабінтаваўся, надзеў ахоўную каску, папярэдне выпрабаваў дах, на які трэба прызямліцца, замацаваў на ім камеру, разлічыў правільны разбег і нават адрэгуляваў дыханне. Увогуле, відавочна, у выніку ўсё атрымалася бліскуча (ці былі дублі і колькі штук - не вядома):

Апошнія навіны