BE RU EN

Дарадца Авакава распавёў пра чарговыя «разборы» паміж тэрарыстамі «ДНР»

  • 31.08.2014, 20:45

Тэрарысты «ДНР» з Данецка і Харцызска ўступілі ў чарговы канфлікт паміж сабой.

Пра гэта напісаў у "Фэйсбуку" дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак.

"Верхаводы данецкіх тэрарыстаў абвінавачваюць сваіх хвалебных ваеўнікоў у "беззаконні" і недаплаце нарабаваных сродкаў ды маёмасці ў данецкі "общак"на карысць "Наваросіі". Цяпер канфлікт разгортваецца. Каб улагодзіць, у разборы паміж бандытамі ўмяшаліся прадстаўнікі спецслужбаў РФ, якія актыўна прысутнічаюць у Данбасе", - піша Шкірак.

Ён дадаў, што канфлікты паміж ваеўнікамі адбываюцца рэгулярна.

"Галоўныя прычыны - размеркаванне грошай і барацьба за лідэрства і ўплыў на захопленых тэрыторыях. Даходзіла да страляніны і забойстваў адзін аднаго. ФСБ спрабуе хаваць гэтыя факты, каб інфармацыя не пратачылася ў публічны доступ і не зашкодзіла цынічнай, хлуслівай "інфармацыйнай стратэгіі" агрэсара. "Непаслухмяных" ваеўнікоў забіваюць, загад Крамля", - сцвярджае дарадца міністра.

Апошнія навіны