У Азоўскім моры абстралялі ўкраінскі катэр
- 31.08.2014, 17:47
Каля Марыупаля Данецкай вобласці атакавалі ўкраінскі катэр берагавой аховы.
Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведамілі ў Данецкам памежным атрадзе.
Са слоў дзяжурнага аператыўнага работніка, атака на катэр была ўчыненая прыкладна а 15.20 паводле мясцовага часу.
Хто і як учыніў атаку на катэр, пакуль не вядома, памежнікі спрабуюць высветліць абставіны атакі.
Пра атаку на катэр паведамілі таксама відавочцы, якія бачаць яго з Новаазоўска і вёскі Безымяннае.
Яны распавялі, што катэр дыміць пасярод мора.