BE RU EN

«Беларусбанк» піша казкі для дзяцей

  • 31.08.2014, 16:48

Праз казкі работнікі банка імкнуцца навучыць маленькіх беларусаў асновам фінансавай пісьменнасці.

Намеснік начальніка ўпраўлення кліенцкага маніторынгу, кіраўніца групы ў падвышэнню фінансавай пісьменнасці насельніцтва Наталля Корбут сказала ў інтэрв'ю БелТА, што банк адукоўвае кліентаў усіх узростаў.

«Нашы супрацоўнікі актыўна працуюць з падрастаючым пакаленнем у дзіцячых садках і школах. Яны нават пішуць казкі і рыхтуюць сцэнічныя пастаноўкі. Словам, робяць усё магчымае, каб данесці да падрастаючага пакалення простай і зразумелай мовай неабходнасць атрымання фінансавых ведаў», - сказала прадстаўніца Беларусбанка.

Банкаўскія работнікі наведваюць кліентаў трэцяга ўзросту. З тым, каб дапамагчы такім плацельшчыкам без асцярогі карыстацца прыладамі самаабслугоўвання, арганізуюцца школы фінансавай пісьменнасці.

На гэты момант кожны трэці трымальнік карткі Беларусбанка - а гэта больш за 1,5 млн чалавек - карыстаецца сэрвісамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Гэтыя сэрвісы дазваляюць трымальнікам картак ва ўсякі час і з любой кропкі свету кіраваць сваімі грашовымі сродкамі.

31 жніўня стала вядома, што Нацбанк Беларусі рэкамендаваў камерцыйным банкам правесці з кліентамі дадатковую працу ў навучанні плацяжоў у інтэрнэце. Чакаецца, што гэта дапаможа падвысіць фінансавую пісьменнасць беларусаў і павялічыць безнаяўны грашовы абарот да 50% да 1 студзеня 2016.

Апошнія навіны