BE RU EN

Расейскія войскі ўвайшлі ў Данецк?

  • 31.08.2014, 11:39

Жыхары Данецка паведамляюць, што войскі РФ зайшлі ў горад.

Паводле некаторых звестках, яны размяшчаюцца ў акупаваным абласным цэнтры Украіны. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў расейскі журналіст Цімур Алеўскі са спасылкай на мясцовых жыхароў.

«Як лепш напісаць, думаю, расейскія войскі захапілі Данецк ці расейская армія заняла Данецк? - Напісаў ён. Навіны такія. Афіцэры раскватараваны, знялі жыллё ў цэнтры. Жаўнераў да чорта. Дэсантнікам памыцца ёсць дзе. На кожным куце патрулі. Навіна скончылася. Ну вы разумееце, што мы акупанты, так?»

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з украінскіх крыніц пакуль няма.

Нагадаем, Крэмль па-ранейшаму адмаўляе знаходжанне рэгулярных расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны.

Фота з архіву

Апошнія навіны