BE RU EN

У нядзелю пройдуць дажджы, На поўдні будзе да +25℃

  • 30.08.2014, 21:18

31 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах - навальніцы. Сіноптыкі прагназуюць вецер пераменных кірункаў, сярэдні, падчас навальніц парывісты. Уночы і раніцай месцамі магчымы туман, піша БелТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў вышэй за нуль, на поўначы краіны - ад плюс 6 да 8 градусаў. Удзень будзе плюс 14-20 градусаў, у паўднёвых рэгіёнах прагназуецца да плюс 25.

Апошнія навіны