BE RU EN

«Фэйсбук» тэстуе пошук праз запісы

  • 30.08.2014, 21:10

Сацыяльная сетка «Фэйсбук» тэстуе магчымасць пошуку праз запісы карыстальнікаў.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Пакуль што гэтая функцыя даступная толькі ў некаторых карыстальнікаў мабільнай версіі. У сацыяльнай сетцы паведамілі, што ў будучыні гэтае абнаўленне будзе прызначанае для мабільных прылад. Пры гэтым не ўдакладняецца, ці будзе такая магчымасць давацца пры ўваходзе на сайт праз вэб-браўзэр, піша «Газета.Ru».

Аналагічная функцыя пошуку праз запісы ўжо даўно даступная ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Аб працы над пошукам у «Фэйсбуку» яе заснавальнік Марк Цукербэрг заявіў у ліпеньскім звароце да інвестараў.

Апошнія навіны