BE RU EN

Крычаўскія падлеткі робяць «сэлфі» на фоне абрынутай гімназіі

  • 30.08.2014, 20:51

НЗ, якое адбылося проста перад пачаткам новага навучальнага года, не моцна засмуціла крычаўскіх гімназістаў.

Нагадаем, 29 жніўня а 08:44 ў Крычаве абрынуўся дах актавай залы ў будынку гарадской гімназіі. Як мяркуецца, на момант абрынання ў будынку знаходзіўся толькі вартаўнік, які не пацярпеў, піша open.by.

Як вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства адукацыі, спецыяльнай камісіі трэба высветліць прычыны абрынання, прыняць меры для прадухілення такіх здарэнняў у будучыні, а таксама загнаць усіх крычаўскіх гімназістаў за парты 1 верасня.

Некаторыя з іх ужо паспелі зрабіць "сэлфі" на фоне абрынутага будынка. Не відаць, каб надзвычайнае здарэнне ў гімназіі іх засмуціла.

Апошнія навіны