BE RU EN

Прэзідэнтка Літвы Грыбаўскайтэ: «Фактычна Расея ваюе з усёй Еўропай».

  • 30.08.2014, 19:16

Еўропе трэба пакінуць падманваць сябе і спыніць слухаць хлусню Пуціна.

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прыбыўшы на саміт ЕЗ у Брусэлі, піша "Украінская праўда".

"Цяпер Расея фактычна знаходзіцца ў стане вайны з Украінай - краінай, якая імкнецца да больш блізкай інтэграцыі з ЕЗ. Такім чынам, думаю, можна сцвярджаць, што Расея сёння знаходзіцца ў стане вайны з Еўропай", - сказала яна.

Як перакананая прэзідэнтка, ЕЗ павінен дапамагчы Украіне найперш "вайсковым абсталяваннем". Грыбаўскайтэ назвала санкцыі ЕЗ "занадта агульнымі" і выказала спадзяванне, што NATO дасць Украіне вялікую дапамогу. Паводле ейных слоў, вялікай памылкай ЕЗ з'яўляецца тое, што цяперашнія санкцыі тычацца толькі будучых кантрактаў з Расеяй, а не ўжо існых.

"Нам варта пакінуць падманваць сябе і спыніць слухаць хлусню Пуціна", - сказала Грыбаўскайтэ.

Нагадаем, падчас прэс-канферэнцыі аб выніках сустрэчы прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што дзяржавам-сябрам пададуць варыянты што да санкцый супраць Расеі.

Апошнія навіны