BE RU EN

Беспрацоўны з Навабеліцы купіў кватэру за 255 мільёнаў

  • 30.08.2014, 18:54

І за 150 мільёнаў - аўтамабіль.

Гэты факт стаў вядомы навабеліцкім падаткавікам у выніку праверак дэкларацый, запатрабаваных у фізічных асоб, піша «Гомельская праўда».

Высветлілася, што чалавек, які набыў у 2012 годзе жыллё, а годам пазней аўто, з 2009 года нідзе не працуе. Дагэтуль ягоны заробак складаў 650 тысяч рублёў. Цяпер яму трэба будзе выплаціць 10,8 мільёна рублёў падаходнага падатку. Агулам жа ў выніку праверак дэкларацый за 7 месяцаў гэтага года на выплату выстаўлена 130 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны