Пад Барысавам ДАІ будзе лавіць п'яных кіроўцаў
- 30.08.2014, 15:37
Менская Дзяржаўтаінспекцыя з 29 да 31 жніўня правядзе масіраваную адпрацоўку аўтамабільнай дарогі Р53, якая праходзіць праз Жодзіна і Барысаў.
Падчас акцыі інспектары будуць выкарыстоўваць як службовыя аўтамабілі, так і грамадзянскія аўто, абсталяваныя прыборамі «Арэна» і «Візір», паведамляе «Інтэрфакс».
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ будуць надаваць выкананню кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і манеўравання і выяўлення кіроўцаў, якія знаходзяцца за стырном у стане алкагольнага ап'янення.
«Без увагі не застануцца і пешаходы-парушальнікі, якія не выконваюць ПДР і не выкарыстоўваюць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак», - паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС.