BE RU EN

Украінскае войска перайшло ў наступ пад Луганскам

  • 30.08.2014, 15:05

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай вобласці перайшлі ў наступ на тэрарыстаў.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка. «Украінскае войска пачало наступ у Луганскай вобласці», - сказаў ён.

Пад Луганскам ідуць актыўныя баявыя дзеянні. Рэгулярныя часткі сіл антытэрарыстычнай аперацыі трымаюць абарону ля абласнога цэнтра.

На працягу сутак сілы антытэрарыстычнай аперацыі 21 раз уступалі ў агнявы кантакт з тэрарыстамі ў Данбасе. Паводле звестак РНБА, украінскія вайскоўцы сёння знішчылі два танкі, тры БТРы, адну ўстаноўку «Ураган», шэсць установак «Град».

Апошнія навіны