BE RU EN

«Дабралёт» спыняе ўсе палёты праз санкцыі

  • 3.08.2014, 19:11

Адзіны расейскі лаўкостэр «Дабралёт» заўтра спыняе продаж білетаў і палёты.

Прычынай сталі ўведзеныя ў сераду санкцыі ЕЗ, праз якія з авіякампаніяй адмовіліся працаваць еўрапейскія контрагенты. Пра гэта паведамляе выданне «Коммерсант».

Пасажыраў «Дабралёту», у якіх ёсць квіткі на рэйсы Масква-Сімферопаль і Масква-Валгаград да 15 верасня і 20 жніўня адпаведна, перавязуць «Арэнбургскія авіялініі». Астатнім павінны вярнуць поўны кошт квіткоў.

Пра тое, што даччыны нізкабюджэтны перавозчык «Аэрафлота» «Дабралёт» з 4 жніўня прыпыняе палёты па ўсіх сваіх маршрутах і продаж квіткоў, распавялі крыніцы і пацвердзілі ў «Дабралёце». Праз санкцыі ЕЗ, якія былі ўведзеныя ў дачыненні да кампаніі 30 ліпеня, «еўрапейскія контрагенты лаўкостэраў анулявалі ўкладзеныя з авіякампаніяй дамовы лізінгу на самалёты Boeing 737-800NG, тэхабслугоўванне, страхаванне паветраных судоў і прадстаўленне аэранавігацыйнай інфармацыі».

Пасажыраў, у якіх ёсць авіябілеты на рэйсы «Дабралёт» Масква-Сімферопаль да 15 верасня ўключна, а таксама Масква-Валгаград да 20 жніўня ўключна, перавязуць «Арэнбургскія авіялініі», якія таксама на 100% належаць «Аэрафлоту». Дата і час рэйсаў не зменіцца. Рэйсы па астатніх маршрутах «Дабралёта» (у Самару, Перм, Уфу, Екацерынбург, Сургут і Казань, на якія палёты яшчэ не пачатыя) будуць адмененыя. Пасажырам вернуць поўны кошт авіябілетаў. Для іх адкрыюць гарачую лінію - +7 (499) 215-23-00.

Стварэнне «нацыянальнага лаўкостэра», якім стаў «Дабралёт», абмяркоўвалася некалькі гадоў на самым высокім узроўні і заўсёды пазіцыянавалася як праект дзяржаўнага значэння. У канцы 2012 года кіраўнік «Аэрафлота» Віталь Савельеў паабяцаў Уладзіміру Пуціну стварыць нізкабюджэтную авіякампанію на працягу года, калі будуць унесеныя неабходныя змены ў Паветраны кодэкс. У жніўні 2013 савет дырэктараў «Аэрафлота» ўхваліў фінансаванне праекта.

Апошнія навіны