BE RU EN

Румас едзе ў Лондан шукаць інвестараў

  • 3.08.2014, 16:25

Чарговы беларускі інвестыцыйны форум пройдзе 14 лістапада ў Лондане.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП).

"Мэтай бізнэс-форуму з'яўляецца прасоўванне інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі на сусветным рынку, фармаванне яе іміджу як надзейнага дзелавога і інвестыцыйнага партнёра", - адзначаецца ў прэс-рэлізе агенцтва.

Форум арганізаваны пры падтрымцы Мінэканомікі, МЗС, Нацбанка, Банка развіцця і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць старшыня Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас. У яе склад таксама ўвойдуць прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна, Нацбанка, МЗС, Банка развіцця, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Парк высокіх тэхналогій, кампанія развіцці Індустрыяльнага парку.

Запрашэнні на форум ужо накіраваныя патэнцыйным удзельнікам, сярод якіх прадстаўнікі брытанскіх дзелавых колаў і міжнародных фінансавых інстытутаў.

Апошнія навіны