BE RU EN

New York Times упершыню апублікавала рэкламу марыхуаны

  • 3.08.2014, 11:18

Газета New York Times упершыню ў гісторыі апублікавала рэкламу кампаніі, якая прапагандуе марыхуану.

Рэкламу памерам з цэлую старонку размясціла кампанія Leafy, якая публікуе агляды розных тыпаў марыхуаны з тым, каб кліенты маглі з веданнем справы выбраць патрэбныя ім каноплі, паведамляе BBC.

У ліпені Нью-Ёрк стаў 23-м штатам ЗША, які легалізаваў продаж марыхуаны ў медыцынскіх мэтах.

Рэклама з'явілася неўзабаве пасля таго, як New York Times выступіла за легалізацыю марыхуаны.

У сваім рэдакцыйным артыкуле газета напісала, што існуая забарона прыносіць больш шкоды грамадству, чым само ўжыванне марыхуаны, а таксама, што марыхуана чыніць меншую шкоду здароўю, чым алкаголь або тытунь.

Апошнія навіны