BE RU EN

Януковіча і яго паплечнікаў будуць судзіць завочна

  • 3.08.2014, 10:53

У следства ёсць доказы злачынстваў былога прэзідэнта Украіны.

Віктара Януковіча і яго паплечнікаў будуць судзіць завочна. Са слоў генпракурора Украіны Віталя Ярэмы, цяпер вядзецца распрацоўка законапраекта, які дазволіць зрабіць гэта, піша «Інтэрфакс-Україна».

«Мы бліжэйшым часам распрацуем законапраект аб завочным асуджэнні, які аблегчыць нам гэтую задачу, - заявіў ён -. У той час, як пракуратура працягвае збіраць доказы датычнасці былых высокапастаўленых чыноўнікаў да злачынстваў на Майдане, а таксама да крадзяжу дзяржаўных сродкаў і іншых карупцыйных дзеянняў , працэс расследавання ажыццяўляецца як Генпракуратурай, так і МУС і СБУ».

Генпракурор запэўніў, што ў следства ёсць доказы датычнасці Януковіча і яго прыхільнікаў да здзяйснення канкрэтных злачынстваў.

«Калі яны будуць асуджаныя ці дастаўленыя ва Украіну, то адносна іх будзе здзейсненае правасуддзе», - заявіў генпракурор.

Нагадаем, законапраект аб завочным асуджэнні быў прыняты Вярхоўнай Радай на скандальным пасяджэнні 16 студзеня шляхам узняцця рук. Аднак 28 студзеня ён быў скасаваны.

Апошнія навіны