BE RU EN

Сёння аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі праз спёку

  • 3.08.2014, 8:53

Гідраметэацэнтр аб'явіў аб чырвоным узроўні небяспекі на нядзелю.

Учорашняя спякота ў параўнанні з тым, што будзе сёння, толькі размінка. Са жніўня ў краіне чакаецца +35...+36 градусаў. Ападкаў не прагназуецца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У сувязі з гэтым МНС дае парады, як перажыць заўтрашні дзень з найменшымі стратамі для здароўя:

- Як мага менш знаходзьцеся пад прамымі сонечнымі прамянямі, хавайце галаву пад капелюшамі і парасонамі;

- З 12.00 да 16.00 абараняйце ўсе часткі цела ад трапляння сонечных прамянёў - выкарыстоўвайце закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы;

- Не ўжывайце алкаголь;

- Ужывайце як мага больш вадкасці (астуджаная вада, мінеральная вада);

- Не купляйце прадукты з рук;

- Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку;

- Ня займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25°С.

- Захоўвайце эмацыйны спакой;

- Абмяжуйце працяглыя паездкі на аўтамабілі;

- Не пакідайце дзяцей у салоне прыпаркаваных аўтамабіляў нават на непрацяглы час.

Якія фактары рызыкі спёкі?

- Адключэнне электраэнэргіі праз перагрэў трансфарматарнага абсталявання;

- Дэфармацыя асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ;

- Аварыі на чыгуначным транспарце праз дэфармацыю рэек;

- Узнікненне ачагоў прыродных пажараў, распаўсюджванне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі;

- Рызыка павелічэння інфекцыйных і паразітарных захворванняў, абвастрэнне сардэчна-сасудзістых хвароб;

- Цяжкасць працы рачнога транспарту;

- Вялікая верагоднасць цеплавых удараў.

У пажаранебяспечныя перыяды забаронена разводзіць вогнішчы ў лясах і на тарфянішчах. А жыхарам Бярэзінскага, Валожынскага, Любанскага, Слуцкага, Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў зусім забаронена знаходзіцца ў лесе.

Апошнія навіны