BE RU EN

Мінгандлю знайшло ў шапіках «Белсаюздруку» пратэрмінаваныя тавары

  • 29.08.2014, 21:05

У кожным чацвёртым аб'екце РУП «Белсаюздрук» і «Белпошта» выяўленыя прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Пратэрмінаваныя тавары знайшлі ў УП «Берасцеаблсаюздрук», «Віцебскаблсаюздрук», «Гомельаблсаюздрук», а таксама ў Віцебскім, Гомельскім і Магілёўскім філіялах РУП «Белпошта», паведамляе БелТА.

Усяго было праверана 48 аб'ектаў, якія размяшчаюцца ў Менску і абласных цэнтрах. Парушэнні заканадаўства аб гандлі ўстаноўлены ў кожным з іх.

Акрамя продажу тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці мелі месца парушэнні, датычныя захавання абавязковага асартыментнага пераліку тавараў, зацверджанага пастановай Міністэрства гандлю ад 8 траўня 2014 года №20 «Аб пераліках тавараў», умоў захоўвання прадуктаў харчавання і іншыя.

Паводле ўсіх фактах выдадзеныя прадпісанні і рэкамендацыі, устаноўленыя тэрміны іх ліквідацыі.

Апошнія навіны