BE RU EN

МВФ выдзеліў Украіне другі транш у суме $1,4 мільярда

  • 29.08.2014, 19:12

Агульная сума stand-by праграмы складае больш за $17 млрд.

Пра гэта ў сваім блогу паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

«Рада дырэктараў МВФ аднагалосна прыняла пастанову аб выдзяленні Украіне чарговага траншу бюджэтнай падтрымкі», - напісаў Яцанюк.

Раней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заяўляў, што Украіна можа атрымаць ад МВФ і Сусветнага банка блізу $2 млрд, калі рада дырэктараў МВФ 29 жніўня прыме станоўчую пастанову аб выдзяленні чарговага траншу крэдыту.

Нагадаем, 7 траўня Украіна атрымала першы транш крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў суме $3,19 млрд 1 траўня рада МВФ ухваліла выдзяленне Украіне крэдыту ў $ 17,01 млрд.

Апошнія навіны