BE RU EN

Польшча не прапусціла самалёт Шайгу

  • 29.08.2014, 17:59

Польшча не падала сваю паветраную прастору для пралёта самалёта міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, які вяртаўся са Славакіі.

Пасля ўзлёту расейскага Тую-154 з Банска-Быстрыца пілоты самалёта атрымалі каманду з зямлі аб тым, што Польшча не падае сваю паветраную прастору для пралёта самалёта міністра абароны РФ, сказаў РІА Навіны адзін з сябраў экіпажа.

У выніку самалёт у паветры зрабіў рэзкі разварот і праз гадзіну прызямліўся на аэрадроме ў Браціславе.

Цяпер з гэтай нагоды вядуцца перамовы.

Апошнія навіны