BE RU EN

У расейца на мяжы Беларусі знайшлі шакалад з каноплямі

  • 29.08.2014, 17:34

36-гадовага расейца на BMW затрымалі мытнікі пры афармленні на ўезд з Польшчы ў Беларусь у пункце пропуску "Берасце".

Падазрэнне ў работнікаў мытні выклікала плітка шакаладу пад назвай Воn-Воn horka cokolada konopnym seminken, якую знайшлі ў салоне аўтамабіля. На этыкетцы было пазначана, што ласунак утрымлівае насенне канопляў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Кіроўца прызнаўся, што прысмакі ён купіў у Нідэрландах.

Шакалад перададзены супрацоўнікам мытні для правядзення экспэртызы.

Апошнія навіны