BE RU EN

Бойка за школьныя тавары ў ЦУМе

  • 29.08.2014, 16:38

Прымерка адзення прывяла да бойкі паміж бацькамі школьнікаў.

Ва ўнівермагах і гандлёвых цэнтрах сталіцы - ажыятаж напярэдадні 1 верасня. Са слоў відавочцаў, у ГУМе і ЦУМе «няма дзе яблыку ўпасці». Чытачка сайта charter97.org паведамляе, што ў аддзеле школьнага адзення Цэнтральнага ўнівермага Менска ўзрушаныя бацькі нават пабіліся, пакуль іх дзеці прымяралі абноўку. Адміністрацыі ЦУМа прыйшлося выклікаць ахову і міліцыю.

«Адзін хлопчык кінуў вешалку праз верх кабінкі і трапіў у іншага хлопчыка з суседняй. Мама першага і тата другога вішчалі на ўсю краму, потым счапіліся - прыходзілі ахова і два міліцыянты. Я бачыла ўскосна, бо тырчала са сваім дзіцем ў іншай прымерачнай», - піша яна.

Каб удакладніць акалічнасці інцыдэнту, журналіст сайта charter97.org звярнуўся ў РАУС Савецкага раёна Менска і ў адміністрацыю ЦУМа. У міліцыі ад каментароў адмовіліся, а начальнік аддзела гандлю ЦУМа сказаў, што такога не было.

«Усе нашы пакупнікі - ціхія і мірныя, ні пра якую бойку мне не паведамлялі», - сказаў ён.

Нагадаем, урачыстыя лінейкі ў сталіцы адбудуцца 30 жніўня, у менскія школы пойдзе 165 тысяч вучняў.

Апошнія навіны