BE RU EN

Пачатковец БАТЭ: Не ўважаю расейцаў за братоў

  • 29.08.2014, 12:48

Украінец Андрэй Якаўлеў пасля апошніх падзей не можа больш называць расейцаў «братамі».

Пра гэта Андрэй Якаўлеў заявіў у інтэрв'ю by.tribuna.com.

- Напэўна, трэба задаць гэтае пытанне. Што скажаш пра цяперашнюю сітуацыю ва Украіне?

- Мяне гэта кранае. Кожнага ўкраінца гэта кранае. Страшна. Страшна, што ў 21 стагоддзі мы дакаціліся да таго, што ваюем. І з кім? Гэта вусцішна. Што яшчэ сказаць?... Да Харкава дзвесце кіламэтраў, але я ўсё адно асцерагаюся за маму. Страшна... І з кім ваюем? З расейцамі. Беларусь, Расея, Украіна уважаліся за братнія краіны. А цяпер у украінцаў і расейцаў канфлікт...

- Пасля падзей ты можаш назваць расейцаў братамі?

- Шчыра... Не. Пасля ўсіх падзей - не. Не ведаю, чаму. Проста на ўзроўні адчуванняў. Нашы людзі паміраюць. Страшна глядзець. Я не радыкальны нацыяналіст, у мяне няма жадання ісці на расейцаў з нажом, але ўсе падзеі непрыемныя... Хоць думаю, расейцы сядзяць у сябе і таксама крыўдзяцца на нас. Праўда, навошта ім крыўдзіцца? Забралі сабе Крым і крыўдзяцца... Хутчэй бы ўсё гэта скончылася.

25-гадовы нараджэнец Харкава пачынаў кар'еру ў дублі данецкага Шахтара, затым гуляў у Днепрадзяржынскай Сталі, рыжскім Алімпе, дублі данецкага Металурга, узбецкай Насафе з Каршы, ФК Палтава і славацкім Татране.

На пачатку гэтага года ён далучыўся да «Слуцка», за які паспеў забіць два галы ў 17 матчах чэмпіянату краіны, а з 7 жніўня Якаўлеў стаў гульцом нязменнага на працягу апошніх васьмі сэзонаў чэмпіёна Беларусі БАТЭ.

Апошнія навіны