BE RU EN

Беларускіх кароў везлі ў Расею паводле дакументаў на коней

  • 29.08.2014, 12:30

Бранскія інспектары Рассельгаснагляду не далі дазвол на ўвоз у Расею 28 беларускіх кароў.

Увоз буйной рагатай жывёлы быў забаронены падчас выяўленых парушэнняў пры кантролі грузаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Мытнага саюза. Здарылася гэта 26 жніўня на аўтадарозе М13 Бранск-Гомель у паселішчы Чырвоны Камень. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва Управе Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Жывёл у Расею адпраўляла менскае ТАА «ІР Лайт», а пагрузка праводзілася ў СВК "Палеская Ніва» ў Берасцейскай вобласці.

Цікава, што ў суправаджальным ветэрынарным пасведчанні замест патрэбных дыягнастычных даследаваннях буйной рагатай жывёлы былі ўказаны даследаванні на хваробы коней. Адсутнасць гарантый бяспекі жывёл у ветэрынарным дакуменце і стала прычынай іх вяртання ў Беларусь.

Апошнія навіны