BE RU EN

Праз пажар у менскай лазні эвакуявалі 30 чалавек

  • 29.08.2014, 10:52

Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«28 жніўня а 15.29 у цэнтр аператыўнага кіравання Менскай гарадской управы МНС паступіла паведамленне аб пажары на вул.Маскоўская, 7а, лазня №7 УП «Гарадскія лазні». Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС пры правядзенні разведкі было ўстаноўлена загаранне ў парыльным аддзяленні (3х4 м) драўлянай ашалёўкі на плошчы 4 кв.м.

Пажар быў ліквідаваны а 16.19. Работнікамі МНС эвакуявалі 30 чалавек.

У выніку пажару пашкоджаная драўляная ашалёўка парыльнага аддзялення, закураныя памяшканні трэцяга паверха. Спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі», - адзначылі там.

Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

Апошнія навіны