BE RU EN

За паркоўку ля ЦУМа давядзецца заплаціць

  • 28.08.2014, 16:53

Паркоўка каля ЦУМа з верасня стане платнай у буднія дні з 8.00 да 18.00.

Гаворка ідзе аб дзялянцы дарогі на вуліцы Гікалы - ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Залатая Горка.

Схема аплаты будзе безнаяўнай - у спецыяльным дадатку, з дапамогай SMS або з дапамогай пластыкавай карткі ў інфакіёску або банкамаце (у апошнім выпадку ў кіроўцы будзе 15 хвілін на тое, каб дайсці да крамы і правесці аплату).

Як перадае «Інтэрфакс», падрабязнае апісанне спосабаў аплаты з'явіцца крыху пазней - на жоўтых інфармацыйных шчытах на паркоўцы.

Дакладнай інфармацыі аб кошце паслугі таксама пакуль няма, але, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра Br5 тысяч за гадзіну.

Апошнія навіны