BE RU EN

Расейцы ў Новаазоўску: Нам загадана дайсці да Адэсы

  • 28.08.2014, 16:10

Расейскія вайскоўцы распавядаюць жыхарам Новаазоўску, што атрымалі загад захапіць увесь поўдзень Украіны.

Пра гэта Эспресо TV паведаміў адзін з жыхароў горада, акупаванага напярэдадні расейскімі вайскоўцамі, перадае Цензор.нет.

Са слоў крыніцы, расейскія вайскоўцы спрабуюць супакоіць мясцовае насельніцтва, запэўніваючы, што не плануюць у іх страляць. Пры гэтым яны заяўляюць, што атрымалі загад захапіць Марыупаль і далей дайсці да Адэсы.

Апошнія навіны