BE RU EN

Фотафакт: Цягнік з вайсковай тэхнікай у Гародні

  • 28.08.2014, 16:15

У Беларусі доўжыцца перакідка тэхнікі і войскаў.

Чарговае пацверджанне гэтага зафіксавалі жыхары Гародні. На чыгунцы ў абласным цэнтры быў заўважаны цягнік з бранятэхнікай. Фатаграфіі ў рэдакцыю сайта charter97.org даслаў адзін з чытачоў.

Нагадаем, цягам апошніх месяцаў відавочцы рэгулярна паведамляюць аб перамяшчэннях беларускай вайсковай тэхнікі ля мяжы з Украінай і ў іншых рэгіёнах краіны. Відавочцы паведамляюць аб эшалонах бранятэхнікі і артылерыі ў Берасці, Гомелі і Менску.

Апошнія навіны