BE RU EN

МЗС Латвіі: Рада бяспекі ААН павінна прызнаць акт агрэсіі Расеі

  • 28.08.2014, 14:55

Латвія афіцыйна і адкрыта заявіла, што ва Украіне пачалася вайна.

МЗС балтыйскай краіны патрабуе ад Рады бяспекі ААН жорсткай ацэнкі сітуацыі ў Данбасе. Пра гэта напісаў кіраўнік замежнапалітычнага міністэрства Латвіі Эдгарс Рынкевічс на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Расейскае ўварванне ва Украіну павінна разглядацца Радай бяспекі ААН як акт агрэсіі, ААН павінна адрэагаваць адпаведным чынам. Гэта вайна», - заявіў ён.

Нагадаем, учора ўскраіны Новаазоўска былі абстраляныя з «Град» з тэрыторыі РФ і атакаваныя двума калонамі войскаў. На тэрыторыю Украіны яны зайшлі з Растоўскай вобласці. Расейскія войскі ў сераду, 27 жніўня, занялі і кантралююць горад Новаазоўск і шэраг населеных пунктаў Новаазоўскага, Старабешаўскага і Амвросіеўскага раёна Данецкай вобласці.

Апошнія навіны