BE RU EN

На выходных надвор'е палепшыцца

  • 28.08.2014, 14:17

Паляпшэнне надвор'я абяцаюць сіноптыкі на гэтыя выходныя.

"У апошнія выходныя адыходзячага лета надвор'е палепшыцца, дажджоў стане менш", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у чацвер начальнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

"30 жніўня, у суботу, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ўначы 5-11, удзень 15-22 градусы цяпла", - адзначыў ён.

"31 жніўня, у нядзелю, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уночы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ўночы 4-10, на паўднёвым захадзе да 13, днём 14-20, на поўдні да +22", - распавёў Рабаў .

У гэту пятніцу, паводле ягоных слоў, поначы месцамі, удзень пераважна на паўночнай палове тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўначы ад 6 да 12, удзень 15-20, на паўднёвым захадзе - да 22 градусаў цяпла, паведаміў сіноптык.

Апошнія навіны