BE RU EN

З Крыма ва Украіну спрабавалі прарвацца расейскія дыверсанты

  • 28.08.2014, 14:15

Становішча на мяжы мацерыковай Украіны і акупаванага Крыму застаецца неспакойным.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

«Учора а 20:25 памежны нарад аддзела памежнай службы «Красны Чабан» Херсонскага атрада ўступіў у бой з дыверсійна-разведвальнай групай, якая рухалася з тэрыторыі часова акупаванага Крыму на мацерыковую частку Украіны. Памежнікі ўтрымалі пазіцыі і прымусілі дыверсантаў вярнуцца на паўвостраў», - гаворыцца ў паведамленні.

У Азоўскім моры з мэтай прыкрыцця марскога ўчастка дзяржаўнай мяжы, пакуль нясуць службу 6 карабельнай-кацерных тактычных груп Марской аховы Дзяржпамежслужбы. У раёне марскога порта Марыупаль быў збіты расейскі беспілотнік.

Апошнія навіны